АГ
АВТОРСКИМ ГОЛОСОМ
Главная Наши
авторы
Фонотека
бардов
Фонотека
классиков
Библиотека Спецпроекты

Песни

Шалкевич Виктор
Шалкевич Виктор
Прослушать

Смутны беларускі блюз

Хто калісьці выдумаў
І засьпяваў упершыню
Гэты смутны беларускі блюз?
Сёньня ўжо гэты блюз
Сьпявае, з працы ідучы,
Кожны трэці звыклы беларус...

Дахаты цягнецца з плугам араты,
На вуліцы песьню сьпяваюць дзяўчаты,
У небе высока ляцяць арляняты.
Смутны беларускі блюз...
Бывайце здаровы, жывіце багата,
А мы ад’яжджаем у Злучаны Штаты,
Суседа ізноў не пусьцілі ў Канаду.
Смутны беларускі блюз...

Ой вы, рукі ў мазалях,
Праца ты штодзённая мая,
Ой ты, смутны беларускі блюз...
Цяжка жыце, марны лёс.
Каб хто, здэцца, грошай воз прывёз.
Скуль там!.. Смутны беларускі блюз...

Як дужа на вуліцах пылу і чаду!
Пад сонцам марнеюць і сохнуць прысады.
Суседа ізноў не пусцілі ў Канаду...
Смутны беларускі блюз...

Дахаты... ці то цьвярозым ці п’яным.
Дахаты... са скрухаю і паслухмяна.
Дахаты... з Брукліну ці з Манхатану.
Смутны беларускі блюз...

Грамадзяне, я гляджу,
Пхнуцца з торбамі цераз мяжу.
Ой ты, смутны беларускі блюз...
Я з Радзімай — назаўжды,
Ехаць мне і так няма куды:
Дзе я нарадзіўся — там памру...
Смутны беларускі блюз.
Редактор сайта - Николай Франц franikol@mail.ru
Материалы сайта предоставлены авторами (или их представителями) либо найдены в свободном доступе Интернета.