АГ
АВТОРСКИМ ГОЛОСОМ
Главная Наши
авторы
Фонотека
бардов
Фонотека
классиков
Библиотека Спецпроекты

Песни

Шалкевич Виктор
Шалкевич Виктор
Прослушать

Партызанская балада

Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі,
Не цягні на канцэрт рускай групы
«Монгол шуудан».
Пачынаюць балець і крывавіць
праклятыя раны.
Я — адзіны ў краіне
з блакітнай крывёй партызан.
Ад дзявятай на працы я пераглядаю паперы
Ці гартаю газэты з прамовамі правадыроў,
А па шостай свае патаемныя
дзейсьню намеры:
Аўтамат пад пало і ў напрамку
бліжэйшых кустоў...

Не кусай ты мяне паміж жытніх палёў,
Не кусай, не кусай...

То прасьвішча ў паветры кажан,
А то раптам зьнянацку
Грымане пад нагамі старое гнілое вядро.
Я з кішэні штаноў дастаю
банку клею і хвацка
Упрыгожваю сьцены
лістоўкай Савінфармбюро.
Калыханку мне ціха сьпяваюць
бярозы ды сосны,
У навушніках валяць куранты,
гаворыць Масква.
Ой, бярозы ды сосны,
мае партызанскія сёстры,
Каб Вы ведалі, колькі каштуе мая галава!

Не кусай ты мяне паміж жытніх палёў,
Не кусай, не кусай.

А над ранкам, калі ўжо датлеюць
у кастры галавешкі,
Выкалупваю з-пад пазуроў я варожую кроў
І нібыта са смуткам,
нібыта з халоднай усьмешкай
Ўспамінаю сваіх ненадзейных
найлепшых сяброў.
А сябрам маім лепшым
ужо болей нічога ня трэба:
Ні гарэлкі, ні грошай, ні лета, зімы ці вясны,
Бо сябры ціха сьпяць...
Каля жонак у цёплых пасьцелях
І глядзяць каляровыя порна ці відэасны.

Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі!
Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі.
Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі...
Редактор сайта - Николай Франц franikol@mail.ru
Материалы сайта предоставлены авторами (или их представителями) либо найдены в свободном доступе Интернета.