АГ
АВТОРСКИМ ГОЛОСОМ
Главная Наши
авторы
Фонотека
бардов
Фонотека
классиков
Библиотека Спецпроекты

Песни

Шалкевич Виктор
Шалкевич Виктор
Прослушать

Мы ехалі да Магілёва

У небе высока гарэў Арыён,
Паволі сьціхала размова.
Павекі цяплом зацярушваў сон...
Мы ехалі да Магілёва.

За шыбай віхура сьпявала — гула.
Спрадвечныя змрочныя сьпевы...
Па плечы, па шыю, па твар замяла
Старыя высокія дрэвы.

За намі цягнуліся, беглі, ляцелі й ішлі
Зусім непатрэбныя справы.
Каменнаю зоркай на ўскрайку Зямлі
Сьвяціўся касьцёл Станіслава.

Павекі цяплом зацярушваў сон,
Паволі сьціхала размова.
У небе за шыбай згасаў Арыён.
Мы ехалі да Магілёва...
Редактор сайта - Николай Франц franikol@mail.ru
Материалы сайта предоставлены авторами (или их представителями) либо найдены в свободном доступе Интернета.