АГ
АВТОРСКИМ ГОЛОСОМ
Главная Наши
авторы
Фонотека
бардов
Фонотека
классиков
Библиотека Спецпроекты

Песни

Шалкевич Виктор
Шалкевич Виктор
Прослушать

Блюз былога Ленінскага прасьпекта

Не забудуся гэтае хвіліны
аж да самае сьмерці.
Сітуацыя простая, прасьцей не бывае.
Бяз хітрыкаў і прыўкрас
Па прасьпекце Францішка Скарыны,
Былым Ленінскім прасьпекце,
Старым «Запарожцам»
Ад мяне ўцякаў
Мой час.

Бадзяліся па навакольлі
кінематаграфісты і металісты,
Дзяўчаты пужлівыя з нагамі ад шыі
У стылі супер-кляс.
Усім усё было да дыкты,
А прасьцей — да фанеры.
І толькі я стаяў нерухома:
Ад мяне ўцякаў
Мой час!

Ён уцякаў ад мяне
быццам нясьпешна
і непрыкметна
Па дваццаць чатыры гадзіны,
Па сем дзён у тыдзень,
Па дванаццаць месяцаў у год.

П’яны вецер гортаўся ў сьметніках,
Зьвінеў наўздагон медалямі.
Расьцьвіталі каштаны.
І марнела надзея
распачаць усё спачатку
Ці зрабіць
Наадварот...
Редактор сайта - Николай Франц franikol@mail.ru
Материалы сайта предоставлены авторами (или их представителями) либо найдены в свободном доступе Интернета.